помнік архітэктуры стылю барока. Пабудаваны ў 1624—46 у г.п. Дзятлава Гродзенскай вобл.Гал. фасад і інтэр’ер пасля пажару ў 1743 перабудаваны (да 1751; арх. А.Асікевіч).
Мураваны 1-нефавы 2-вежавы храм накрыты агульным 2-схільным (над апсідай конусападобным) дахам. Сцены рытмічна расчлянёны вертыкальнымі контрфорсамі. Гал. фасад падзелены развітымі гарызантальнымі цягамі на 3 часткі. Фасады ўпрыгожаны плоскімі пілястрамі, раскрапоўкамі, хвалістымі карнізамі, глыбокімі нішамі. У інтэр’еры зберагліся 7 алтароў 18 ст. ў стылі ракако.